-
Калыханка для сонейка
Люлі, люлі, люлечка, Што ня сьпіш, малюнечка? Сонейка заснула, Промнямі махнула, На пярынку прылягло, Сьпіць салодка ўжо яно. Ноч ідзе сівая, Месік зь неба зьзяе. Сьпі ж, мой даражэнькі, Унук мой прыгажэнькі, А я песеньку сьпяю, Люлі, люлечкі, люлю. Позьнім вечарам ціха напявала бабуля калыханку маленькаму хлопчыку. Але яму зусім не хацелася спаць. – Бабуля,…
-
Казка пра непаслухмянае парася
У сьвінкі Марцэлі зьявілася на сьвет патомства: двое ружовых парасятак з кругленькімі лычыкамі і прыгожымі хвосьцікамі-завіткамі. Старэйшага сыночка яна назвала Пузік, бо ў яго было тоўсьценькае брушка. А малодшага, за ягоны няўрымсьлівы характар, назвала Бандыт, скарочана – Бандзі. Вядома, парсючку ягонае імя ня надта падабалася. – Які ж я Бандыт? – пакрыўджана бурчэў ён. –…
-
Залатое сэрца
На лузе, сярод пышных траваў і яркіх красак, расла кветачка-рамонак з залаціста-жоўтым сэрцайкам і белымі пялёсткамі-вейкамі. Штораніцы, прачынаючыся з узыходам сонейка, Яна мыла пялёсткі чыстай расой, ад чаго яны станавіліся асьляпляльна-белымі. Хуткі ветрык беражліва абдымаў тонкую сьцяблінку, баючыся зламаць, бо расьліна была вельмі далікатная і пяшчотная. Сонейка сагравала цёплымі праменямі, дожджык паліваў жыватворчай вадой, а…
-
Матчына любоў
Жыла ў адной вёсцы дружная сям’я: муж, жонка і дачушка Марылька. Бацькі захапляліся дачушкаю бяз памяці. Расла дзяўчынка ў любові і ласцы, ні ў чым патрэбы ня ведала. Але аднойчы захварэў бацька-гадаваньнік і неўзабаве памёр. Мінула колькі гадоў… Пачаў сватацца да маладой удавы заможны мужык з суседняе вёскі. Меў мужык дзьве дарослыя дачкі – абедзьве…
-
Аранжавае сонейка
У дзіцячай краме на паліцы ў кардоннай скрынцы жылі паветраныя шарыкі, дакладней – маленькія рознакаляровыя гумавыя мяшэчкі. Сапраўднымі шарыкамі яны станавіліся тады, калі прадавец напаўняў іх лёгкім газам з балёна. А пакуль яны ціха ляжалі ў цёплай скрынцы, чакаючы свайго часу. Бывала, агульны спакой парушаў самы няўрымсьлівы зь іх – аранжавы шарык, які ляжаў на…
-
Апошні ліст восені
У мескім двары, побач зь дзіцячаю пляцоўкаю, расла высокая бяроза. Кожную вясну зь бярозавых пупышак праклёўваліся пяшчотна-зялёныя ліпкія лісточкі. Ласкавы вясновы вецер гладзіў іх і, асьцярожна хістаючы галінкі, напяваў калыханку, яркае сонейка сагравала сваім цяплом, а вясновыя дажджы клапатліва мылі. Лісточкі хутка расьлі, і ўжо да пачатку лета бярозу ўпрыгожвала шапка з густога зялёнага лісьця.…
-
Адважныя жабы
Каля вёскі, у зарослай чаротам і гарлачыкамі старой сажалцы жыло жабяня на мянушку Скок. Ён быў яшчэ маленькім, але не па гадах самастойным. Жабяня ўмела ня толькі высока і далёка скакаць, але і здабываць сабе ежу – камарыкаў і розную дробную заедзь. У адрозьненьне ад ягоных лянівых малодшых братоў, якім ад узыходу да заходу сонца…
-
Навасельле Шарыка
Лета любяць і дарослыя, і дзеці, але дзеці, напэўна, найбольш. І ня дзіўна, бо для іх гэта пара вясёлых прыгодаў і сьмешных гісторыяў, у якія яны часьцяком трапляюць праз сваю залішнюю цікаўнасьць. Вось і мой трохгадовы сынок Аўгусь не выключэньне. Мінулым летам мы адпачывалі ў вёсцы ў маіх бацькоў. Сыну вельмі падабалася гасьцяваць у іх.…
-
Кошка-гераіня
Гэта было мінулым летам у вёсцы. Неяк у наш двор падкінулі маладзенькую кошку, непрыглядную такую, з рэдзенькаю поўсьцю і сьлязьлівымі вочкамі. Выгнаць яе шкада было – зьнікне, дый валацужных катоў ня любяць. Вырашылі – няхай жыве, а там відаць будзе. Мянушку кошцы далі Мілка, вельмі ж яна ласкавая была. Апэтытам яе прырода не абдзяліла –…
-
Рудое шчасьце
Сярод хваёвага лесу стаіць маленькая вёска з прыгожаю назваю Лясная Паляна. Жыве на яе ўскраіне ў старым доме зь бярвеньня мастак Сяргей Максімовіч, або, як з павагаю называюць яго аднавяскоўцы, Максімовіч. Нарадзіўся ён тут, але зьехаў у юнацтве вучыцца ў сталіцу, дзе і ўладкаваў сваё жыцьцё. І вось на старасьці гадоў пацягнула назад у родныя…
-
Бацькоўская любоў
Шмат гадоў таму ў мескім парку на высокай гары рос дуб-волат з магутнаю зялёнаю кронай і моцным ствалом на некалькі абхватаў. Колькі яму было гадоў, ніхто ўжо і ня ведаў. Дый сам дуб забыўся, колькі стагодзьдзяў ён на зямлі гэтай стаяў. З гадамі ягоны ствол пакрыўся зялёным мохам, кару парэзалі глыбокія расколіны-зморшчыны, а галіны сталі…
-
«Орбіт» для Мілкі
Мы з братам – блізьнюкі. Як кажа нашая мама, «рыхтык у рыхтык адзін да аднаго!». Адрозьніваюць нас бацькі толькі паводле вушэй. У мяне яны маленькія, акуратныя, а ў брата Дзімкі – вялікія і тырчаць, як лякатары. А яшчэ ён увесь час жуе жуйку. І ні з кім ня дзеліцца, нягоднік, нават са мною! Мама жартуе…
-
Як дзед Апанас вожыка ратаваў
У гэты год вясна выдалася на рэдкасьць раньняя і цёплая, таму дачны сэзон дзядуля Апанас адкрыў раней, чым звычайна. Ужо ў канцы сакавіка перасяліўся зь мескае кватэры ў свой утульны домік на лецішчы. Ды вось няшчасьце: пасьля марознае зімы падмурак дому даў расколіну. Давялося дзядулю, вохкаючы і ўздыхаючы, капаць глыбокую траншэю ўздоўж сьцяны. Але не…
-
Добры Цімка
Дварняк Цімка ляжаў пры будцы, ляніва грэючыся на сонейку. Яму было вельмі сумна. «Добра быць аўчаркай! – думаў ён, сумна ўздыхаючы. – На працу ў паліцыю бяруць. Жыцьцё ейнае поўнае на прыгоды, а я валяюся бяз справы. Не жыцьцё, а суцэльная шэрань: то ем, то ляжу, то сплю, то зноў ем. Пабрахаць нават уволю не…
-
Навагодні цуд
Не зважаючы на тое, што быў ужо канец сьнежня, зіма не сьпяшалася ў вялікае места. Мокры сьнег зрэдку клаўся на брудную зямлю і хутка раставаў, нібы дражнячы дзетак, якія да сьлёзаў сумавалі па сапраўднай марознай зіме. Дзецям так хацелася ляпіць сьнегавую бабу, катацца на лыжах, каньках, санках ці проста куляцца ў мяккіх сумётах. Гэта было…