Добра, калі ёсьць надзейная апора! Асабліва ў старасьці. Ногі ня слухаюцца, сьпіна не разгінаецца, косьці трышчаць, быццам на іх чорт скача. Страшна, проста жах! Але калі маеш гэтую самую апору — няма чаго баяцца. Заўсёды падтрымае! Толькі дзе яна, мая дарагая? А вось жа, стаіць пры печы! — ўзрадавалася Баба Яга, працягваючы касьцістую руку да кавенькі.