На бачынах старых сямейных альбомаў жывуць успаміны. Гісторыі людзкіх лёсаў застылі на выцьвелых ад часу глянцавых кавалках паперы…
Разглядаючы іх, узьнікае адчуваньне часу, які ўбягае ў мінулае — усплываюць у памяці падзеі, вобразы, пачуцьці, пахі, колеры… І ў якісьці момант раптам усьведамляеш, што гартаеш ня проста альбом, а гісторыю сваёй краіны, адлюстраванай у фатаздымках блізкіх і знаёмых людзей. Каго-нікаго зь іх ужо няма побач, але пакуль ёсьць гэтыя здымкі, яны жывы ў тваёй памяці, а значыць і ў тваім сэрцы. Захоўвайце старыя альбомы, дапаўняйце гісторыю свайго роду новымі здымкамі і перадавайце гэтую эстафэту сваім дзецям і ўнукам. Каб прышлыя пакаленьні памяталі…