Tag: Маленькія гісторыі роднай вёскі
-
Фантазэрка
Зоя прачнулася рана. Хутка прыгатавала лёгкае сьняданьне й, паглядзеўшы на гадзіньнік пасьпяшалася ў спальню. Рота пад’ём! Раз, два! – гучна скамандавала яна, стоячы каля ложка, дзе пасапваючы носам, салодка спаў ейны сужэнец Рыгор, вайсковы афіцэр у адстаўцы, ахоўнік буйнога сталічнага банку. Рыгор тут жа порстка ўскочыў, але пабачыўшы жонку, што ўсьміхалася яму, незадаволена прабурчаў: –…
-
Умейце атрымліваць асалоду жыцьця!!!
Воля, скончыўшы звычайныя гаспадарскія справы, стомлена прысела да акна. З апошняга паверху дванадццаціпавярховіку, дзе яна жыла амаль пятнаццаць гадоў, добра праглядаўся невялічкі спальны мікрараён сталіцы. Кожны год у гэты час двор запаўнялі людзкія галасы. Месьцічы, што ссумаваліся за зіму па чаканым цяпле, выходзілі на двор і, сядалі на сьвежапафарбаваныя лаўкі, тлумна гаманілі, і радаваліся прыходу…
-
Таблетка ад баязьлівасьці
Уначы Васілю Жуку не спалося — забалеў кутні зуб. І трэба ж было таму здарыцца напярэдадні выходных, калі фірма, дзе ён працаваў кіраўніком аддзелу продажаў, зладзіла выезд на турбазу. Наперадзе мільгалі прыемныя дні, якія мусілі былі адбыцца ў коле вясёлае кампаніі калегаў, пераважна чароўных дзяўчат. А галоўнае чакаў пайсьці на рыбу на беразе маляўнічага возера.…
-
Сямейная рэліквія
Усю зіму Валентына жыла, чакаючы прыходу вясны. З надыходам цёплых дзён яна зноў паедзе ў родную вёску, дзе прайшло ейнае шчасьлівае дзяцінства. І толькі прыгрэла вясновае сонца, Валентына хутка склала патрэбныя рэчы, і з радасьцю пакінула сьцены мескай кватэры. У невялікай вёсцы, далёка ад шумнае сталіцы, чакаў яе прыезду стары бацькоўскі дом і ябланевы сад,…
-
Старыя альбомы
На бачынах старых сямейных альбомаў жывуць успаміны. Гісторыі людзкіх лёсаў застылі на выцьвелых ад часу глянцавых кавалках паперы… Разглядаючы іх, узьнікае адчуваньне часу, які ўбягае ў мінулае — усплываюць у памяці падзеі, вобразы, пачуцьці, пахі, колеры… І ў якісьці момант раптам усьведамляеш, што гартаеш ня проста альбом, а гісторыю сваёй краіны, адлюстраванай у фатаздымках блізкіх…
-
Старажыл
Вось і прыйшла доўгачаканая вясна ў нашую вёску. Толькі сонейка прыгрэла, і ўжо распачынаюць новы дачны сэзон мескія пэнсіянэры. Забываюцца на свае хваробы й папярэджаньні лекараў, едуць з камфортных мескіх кватэраў у адсырэлыя пасьля зімы бацькоўскія дамы. Увесну справаў процьма, але ж усё пасьпяваюць. Відаць, што праўда, родныя сьцены дапамагаюць. А ўвечары, на адкрыцьцё сэзону,…
-
Салодкі выбух
Гэтая гісторыя адбылася даўно, яшчэ ў часы Савецкага Саюзу. Вучылася я тады на першым курсе інстытуту. Неяк на выходныя мае бацькі паехалі да бабулі ў вёску й я засталася ў кватэры адна-адзінютка, калі не лічыць ката Барсіка. І так закарцела мне перад сваімі аднакурсьніцамі, што жылі ў інтэрнаце, казырнуць. Пастанавіла дзьвюм простым вяскоўкам сваю мескую…
-
Рэчаіснасьць жорсткая!
На востраве яны былі адны. Ён і дзяўчына яго мары… Пышнагрудая багіня, зграбная, быццам лань, была прыгожая! Чорныя, як смоль, валасы віліся па плячах. Стомлена-пяшчотныя блакітныя вочы глядзелі заклікальна. Пухлыя ярка-чырвоныя губы праглі пацалунка. —Ідзі сюды! — ахоплены жарсьцю, пракрычаў ён. — Што ты равеш, стары? — пачуўся праз сон голас жонкі. „Рэчаіснасьць жорсткая!“ —…
-
Разьвітальнае шоў бабінага лета
Якое прыгожае бабіна лета – пара непаўторнага хараства завяданьня прыроды! Але жыхары сталічнага мэгаплісу, празь несупынны сьпех часта не заўважаюць чароўнасьці гэтага дзівоснага часу году. Заўсёды кудысьці сьпяшаюцца, бягуць. Спыніцеся, мясцовыя, хоць на хвіліну і зазірніце ў стары мескі парк. І вы замраце ад зьдзіўленьня і захапленьня. Першымі вас сустрэнуць шырокія прысады высокіх, векавых ліп.…
-
Помні пра мяне
Да наступленьня Новага году заставалася няшмат часу. Гаспадыня кватэры, Галіна Мікалаеўна, накрыла сьвяточны стол і цяпер спакойна чакала прыходу гасьцей. Ужо шмат гадоў яна, адна-адзінюткая, у бацькоўскай кватэры. Дзеці даўно ўляцелі з роднага гнязда, але штогод, трымліваючыся сямейнага звычаю, зьбіраліся тут за навагоднім сталом. Галіна Мікалаеўна глянула ў акно. На дварэ падаў пульхны, лёгкі сьняжок.…
-
Пляны на жыцьцё
Жанчына не сьпяшалася дамому — не было да каго… Раптам яна пабачыла яго. Ён самотна сядзеў на лаўцы каля яе пад’езду. Жанчына падумала: — Зараз падыйду, зірну яму ў вочы. Ён усё зразумее й пакорна пойдзе сьледам за мною. Яна зрабіла рашучы крок наперад, але ён напалохана кінуўся ў бок і ўцёк… У ката на…
-
Парк успамінаў
У старым мескім парку панавала бабіна лета. Яно паразмалёўвала дрэвы ў яркія фарбы і напоўніла паветра празрыстай ядранасьцю. Скрозь пераплеценыя галіны дрэў, якія ўзвышаліся абапал алеі, праглядвала чыстае, бяздоннае неба. Сонца сьвяціла па-летняму ярка і дарыла сваю разьвітальную цеплыню. Гэта чароўная прыгажосьць завяданьня прыроды прыцягвала Сьвятлану. Пасьля працы яна сьпяшала ў цішу бязьлюднага парку і,…
-
Палонны
Стаяў сонечны травеньскі дзень. Тамара адчыніла акно вясковай хаты і запусьціла вясновую цеплыню. Хваля нагрэтага паветру паволі напоўніла прастору пакояў, праганяючы прэч холад і сырасьць, што панавалі тут яшчэ зь мінулага году. Жанчына прынесла дровы й распаліла старую рускую печ. Па дровах гарэзьліва заскакалі яркія аганькі. Празь колькі гадзін печ нагрэецца, і ў хату вернецца…
-
Неспадзяваны сюрпрыз
Жыцьцё часам дарыць неспадзяваныя сюрпрызы. І такі сюрпрыз чакаў маладога праграміста Макса каля пад’езду дому, дзе ён наймаў аднапакаёўку. Гэта была дарослая, буйная, цёмна-шэрая кошка паласатай масьці, зь белай „манішкай“ і белымі „шкарпэткамі“ на доўгіх лапах. Яна даверліва падыйшла да новага знаёмага, і ветліва паціраючыся аб ягоную нагу, паглядзела вялікімі зялёнымі вычыма. У Максавай торбе…
-
Напярэдадні Калядаў здараюцца цуды
Штогод, у радасныя зімовыя сьвяты, успамінаецца мне куцьця 1996 году. Жылі мы ў той час у новым шматпавярховым інтэрнаце, на ўскрайку сталіцы. Увечары мужа раптоўна выклікалі на працу ў ночную зьмену, што мой сьвяточны настрой безнадзейна сапсавала. Павячэраўшы поснымі стравамі, я легла на ложак і стала глядзець на відэамагнітафоне фільм-казку „Вечары на хутары ля Дзіканькі“.…
-
Надзейная апора
Добра, калі ёсьць надзейная апора! Асабліва ў старасьці. Ногі ня слухаюцца, сьпіна не разгінаецца, косьці трышчаць, быццам на іх чорт скача. Страшна, проста жах! Але калі маеш гэтую самую апору — няма чаго баяцца. Заўсёды падтрымае! Толькі дзе яна, мая дарагая? А вось жа, стаіць пры печы! — ўзрадавалася Баба Яга, працягваючы касьцістую руку да…
-
Мой Рыжык
Юны Янака быў бязмоўна закаханы ў сваю аднаклясніцу Марыльку. Блакітнавокая, белакурая, станістая красуня зачаравала амаль усіх хлопцаў у вёсцы. Хадзілі яны вечарамі пад яейнымі вокнамі – на спатканьні клікалі. Але ні з кім не пагаджалася ісьці. А ў бок Янкі дзяўчына наогул не глядзела. Ростам быў невысокага, хударлявы, нязграбны, з задраным носам на рабаціністым з…
-
Мары спраўджваюцца
О, божухна, як жа ён яе любіў! Зь першае хвіліны той незабыўнае сустрэчы, ён зажадаў яе нястрымана й з жарсьцю. Яна апанавала ягоныя думкі й на век скарыла сэрца. Начамі, заплюшчваючы вочы, ён бачыў яе чароўныя, вабныя формы, што хвалявалі кроў. Ён жыў чаканьнем атрымаць яе. І вось мара спраўдзілася. Яна належыць цяпер толькі яму…
-
Майстра выклікалі?
Раніца ў Ірыны выдалася кепскай – страшна разбалелася галава. Дзякуй богу, што гэта была пятніца і Ірына змагла ўзяць адгул. За тры дні адляжыцца, а ў панядзелак са здароваю галавой возьмецца за квартальную справаздачу. Яна наглаталася таблетак і бліжэй да абеду адчула сябе значна лепей, пастанавіла размарозіць лядоўню. Але тут яе чакаў непрыемны сюрпрыз. Парваўся…
-
Клапатлівая ўнучка
Паджылы лысы мужчына прывёў стрыгчыся ў цырульню чатырохгадовую ўнучку. Дзяўчынку ўсадзілі на высокі фатэль, накрылі накідкай. Цырульніца пачала асьцярожна абразаць кудзерчатыя дзіцячыя валасы. Вось праца скончаная. Дзяўчынка пільна паглядзела на сябе ў люстра й з паважным відам сказала: „Мне прычоска падабаецца, а кудзеркі загарніце. Я іх дзядулю падару, бо ягоныя валася ад яго ўцяклі!“
-
Зьніклая ў невядомасьці
Прымескі аўтобус спыніўся на ўскрайку вёскі. Зь яго выйшла маладая жанчына зь цяжкаю торбаю ў руках і скіравалася ў бок старое хаты. — Ну здарова, родная! — у думках павіталася з хатаю Надзея, адчыняючы ўваходныя дзьверы. Яна хутка разабрала сумку, і борзда пасьпяшыла ў павець па дровы. Неўзабаве ў печцы заскакалі яркія агеньчыкі. У хаце…
-
Здабыча
Цёмная ноч надзейна хавала яе. Яна ляцела амаль бязгучна на вабны пах крыві таго, хто ўдае зь сябе цара прыроды. Чалавек ціхамірна спаў, ня падазраючы аб наканаванай яму долі. Але тут непадзельна панавала толькі яна, і здабыча належала ёй за правам. У думках яна ўжо атрымлівала асалоду ад саланаватага смаку крыві… Плясь, падзеньне… — Праклятыя…
-
Заваёўнік
Яна велада яго вельмі даўно… Ён зьявіўся ў іх доме, дзякуючы маме, і з таго часу назаўсёды заваяваў ейнае сэрца. Толькі ён дарыў сапраўдане задаваленьне й незабыўныя пачуцьці… Нават думкі пра яго прымушалі яе трымцець. І вось ён зноў тут, а значыць у доме будзе сьвята й весялосьць. Любы, чароўны „Напалеон“ — торт ейнага дзяцінства.
-
Жыцьцё поўнае сюрпрызаў
Раніца вялікага места выдалася яснай і цёплай. Зоя Нікалаеўна прачнулася калі ў бясхмарным небе зьзяла сонца, ужо дастаткова высока паднялося над гарызонтам. Па звычцы, адным вокам, глянуўшы на гадзіньнік, напужана ўсхапілася з ложку. – Які жах, дзясятая раніцы! Праспала працу! – ускрыкнула яна, шукаючы вачыма кудысьці зьбеглыя тэпці. Але раптам цяжка ўздыхнуўшы, зь зьедлівай усьмешкай,…
-
Жоўтая галінка мімозы духмянай…
З самае раніцы ў кватэры Вольгі было шумна празь бясконцыя тэлефанаваньні й галасы гасьцей, што прыходзілі, і сьпяшаліся павіншаваць гаспадыню дому з падвойным сьвятам. Роўна 60 гадоў таму, у Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка, яна зьявілася на сьвет. Усхваляванай юбілярцы дарылі падарункі й літаральна асыпалі кветкамі. Бясконцыя букеты зь вялічэзных руж, разнабарвавых хрызантэмаў, крохкіх туліпанаў,…
-
Грунтоўная засьцярога
Ганну Сьцяпанаўну мучалі кашмары. У сьне яна бачыла абняты агнём лес. Языкі полымя, што пажыралі ўсё на сваім шляху, падступалі да яе з усіх бакоў. Смурод гару сковываў лёгкія, не даваў дыхаць. Яшчэ троху й агонь паглыне яе… Але раптоўны боль у далоні прымусіў яе прачнуцца. Каля ложку сядзела кошка Буся й, гледзячы на гаспадыню…
-
Гарачае жаданьне
Ну, колькі цябе можна чакаць? Чаму так доўга не ідзеш? Я ўжо зьнемагаю ад нецярпеньня. Ад доўгага чаканьня можна звар’яцець. Мае ногі, рукі, цела ўжо дранцьвее, галава круціцца, на лбе выступіў пот. Я палаю жаданьнем хутчэй ўвайсьці ў цябе… Калі ж ты, урэшце, прыедзеш чаканая… кабіна ліфту?
-
Галка
З прыходам травеньскіх дзён меская кватэра для Галіны станавілася цеснаю й душнаю. Зьявілася непераадодольнае жаданьне зьбегчы ад мескай мітусьні ў цішу асірацелай бацькоўскай хаты. Кожны год у гэты час яна брала некалькі тыдняў адпачынку й прыяжджала ў родную вёску ў маляўнічай мясцовацьці, блізка ракі Сьвіслач. Гэты год ня стаў выключэньнем. У першых днях траўня Галіна…
-
Вітаю, сястра!
Натальля Іванаўна ўвамкнула кампутар, манітор засьвяціўся блакітным сьвятлом. Чакаючы, пакуль сыстэма канчаткова заладуецца, стомлена адхіліла галаву на высокую сьпінку фатэля. Вочы яе заплюшчыліся, дыханьне стала спакойным і роўным. Нэрвовасьць, што назапасілася за мінулы дзень, памалу адыходзіла. Яна любіла гэтыя рэдкія хвіліны спакою. Муж ужо бачыў дзясяты сон і не замінаў вандарваць у сусьветным павуціньні. Ён…
-
Вялікі жартаўнік
Ужо многа гадоў дзеда Міхала аднавяскоўцы называлі „вялікім жартаўніком“. Прычына была зусім не ў двухмэтровым росьце. У маладосьці ў сваёй роднай вёсцы ён быў зайсздросным жаніхом. Многія дзяўчаты кохлі па высокім, шыракаплечым, працавітым хлопцу. Кожная марыла за такога выйсьці. А ён абраў у жонкі Басю, сіротку з суседняе вёскі. Ростам невялікага была, затое тварам вельмі…
-
Бедны ты мой!
Многа часу мінула з заканчэньня Сусьветнай вайны, але шнары, што пакінула яна на душах людзей, не загойваюцца да сягоньня. Колькі вайна забрала людзкіх жыцьцяў і паламала лёсаў! Нават тыя шчасьліўцы, якія выжылі ў крывавых жорнах, вярнуліся дамоў з траўмаванаю псыхікаю. Здавалася, радуйцеся, людзі, жывеце, але мінуўшчына не адпускала! Начамі сьніліся абліччы загінулых сяброў, у вушах…
-
Анёл-ахоўнік
Дзяўчына стаяла на высокай скале. Надолу шумела мора. Пад бурлівымі хвалямі ў халоднай глыбі, панавала ціша… Мора клікала пакутную душу. „Я дам табе чаканы спакой!“ — чулася дзяўчыне ў шапаценьні хваляў. Яна падыйшла на самы край, як птушка ўзмахнула рукамі. Але струмень сустрэчнага ветру спыніў дзяўчыну. На дарозе ўстаў анёл-ахоўнік, адраджаючы яе да новага жыцьця!
-
Букет для мамы
Ліпень сёлета выдаўся незвычайна гарачым і сухім. Асабліва пакутавалі ад стамляльнае сьпёкі жыхары сталіцы. Кожны дзень з надзеяй яны ўглядаліся ў неба, чакаючы дажджу, які прынёс бы выратавальную сьвежасьць. Але рэдкі дожджык, падаючы на гарачы асфальт, мамэнтальна выпарваўся і напаўняў паветра задушнай важкай вільгацьцю. За працоўны тыдзень места стала падобнае да загазаванага, распаленага каменнага мяшку,…
-
Будзь шчасьлівая, дочухна!
Уладзімір Генадзевіч быў сягоньня шчасьлівы. Ён аддаваў замумж старэйшую з дачок Анастасьсю. Вясельная цырымонія троху затрымлівалася, і запрошаныя госьці разыйшліся па ўтульным фае ЗАГСу. Бацька нявесты скарыстаўся паўзаю, сеў у баку, назіраючы гасьцей. Убраныя ў пышныя сукенкі жанчыны з загадкавымі усьмешкамі шушукаліся, пазіраючы на жаніха. Мужчыны ў строгіх элеганцкіх гарнітурах з захапленьнем і зайздрасьцю паглядвалі…
-
Аўтобус жаданьняў
„Вось і прыйшла восень… Мая 60-я восень, а колькі яшчэ іх у мяне засталося?“ – засмучана думала Ганна Аляксандраўна, гледзячы ў мокрую ад дажджу шыбу аўтобуса. Аўтобусны маршрут праходзіў з аднаго канца сталіцы ў другі й быў даволі працяглы. Ганна Аляксандраўна вядома магла спусьціцца ў мэтро, але ёй было не да спадобы гудзеньне падземных электравікоў.…
-
Анёл
Дзяніс лёгка крануўся драўляных весьнічак. Яны з рыпеньнем парасхіснуліся й гасьцінна ўпусьцілі хлопца на акуратна выкашаны падворак пры вясковай хаце. Не пасьпеў Дзяніс ступіць і дзесяці крокаў, як зь вялікай будкі выскачыла маладая чорная аўчарка й кінулася ў ягоны бок. Ногі Дзяніса прырасьлі да зямлі, а з горла вырваўся немы крык: „Дзядзьку!“ Сабака рэзка спыніўся…