Пляны на жыцьцё

Жанчына не сьпяшалася дамому — не было да каго… Раптам яна пабачыла яго. Ён самотна сядзеў на лаўцы каля яе пад’езду. Жанчына падумала:

— Зараз падыйду, зірну яму ў вочы. Ён усё зразумее й пакорна пойдзе сьледам за мною. Яна зрабіла рашучы крок наперад, але ён напалохана кінуўся ў бок і ўцёк…

У ката на жыцьцё былі другія пляны.