Юны Янака быў бязмоўна закаханы ў сваю аднаклясніцу Марыльку. Блакітнавокая, белакурая, станістая красуня зачаравала амаль усіх хлопцаў у вёсцы. Хадзілі яны вечарамі пад яейнымі вокнамі – на спатканьні клікалі. Але ні з кім не пагаджалася ісьці. А ў бок Янкі дзяўчына наогул не глядзела. Ростам быў невысокага, хударлявы, нязграбны, з задраным носам на рабаціністым з прышчамі твары. Капкай рудых, заўсёды ўскудлачаных валос, завяршаў ягоны непрывабны вобраз.
Ну чым жа мог ён зацікавіць ганарлівую прыгажуню?
Прыйшоў час хлопцу ў войска ісьці. Пастанавіў ён, што войска зробіць яго мужным і моцным і, пабачыўшы яго ў вайсковай форме, з награднымі значкамі, Марылька не ўтрымаецца й пагодзіцца стаць ягонай жонкай.
Адслужыў Янка належны тэрмін. Вярнуўся ў родную вёску ўзмужнелым і пасталелым. Ды толькі каханая выйшла за муж за мескаха і зьехала з бацькоўскага дому.
Ад такой навіны Янку было нялёгка. Неўзабаве ён зьмірыўся й наважыўся, як большасьць ягоных аднаклясьнікаў, выправіцца па найлепшае жыцьцё ў места. У той жа год паступіў у інстытут, пасьля заканчэньня якога па разьмеркаваньні трапіў на мясцовы завод.
Неяк у адзіноце гуляючы паркам, ён убачыў Марылю. Яна вяла за руку белакурую дзяўчынку з блакітнымі вачыма, вельмі падобную да яе. Пабачыўшы зямляка, Марыля сама падыйшла да Янкі. Разгаварыліся. Зь яе слоў, ён зразумеў, што нешчасьлівая яна ў шлюбе. Любіў яе нягеглы мужынёк пагуляць і выпіць, дый часта руку на яе паднімаў.
– Чаго мучаесься? Расхадзіся! За мяне выходзь. Я гавару бяз жартаў. Бо даўно кахаю цябе! – глядзя ў вочы Марылі, прапанаваў Янка.
Але яна не чакала такой прапановы, разгублена пачырванела, і, не ведаючы, што адказаць, хутка разьвіталася і пайшла.
Доўга ня мог пасьля той сустрэчы Янка суняцца. Перад вачыма стаяла ягоная каханая Марыля. Такая далёкая і ў той жа час вельмі блізкая. І дзень і ноч думаў толькі пра яе. Каб заглушыць боль у дышы – запіў, яго праз гэта нават звольніць хацелі. Але жыцьцё нечакана павярнулася другім бокам. Спадабаўся рудавалосы хлопец суседцы па інтэрнаце – мілавіднай, баявітай Зінцы. Ускружыла яму галаву, і неўзабаве згулялі яны вяселье.
Мінула некалькі гадоў. Раптоўна адно за адным адыйшлі бацькі і, пасьля продажы дому, Янка назаўсёды выехаў з роднае вёскі. У новай мескай кватэры яго чакала цяжарная жонка.
Янка пачуваўся шчасьлівым чалавекам. Вяртаючыся з працы, ён радаваўся, што дома яго чакае чалавек, якому ён сапраўды дарагі. Разам з жонкаю яны чакалі зьяўляеньня першынца. Але роды былі цяжкімі – ўратаваць дзіця і жонку лекары не змаглі.
Моцна перажываў Янка страту, а потым раптоўна сабраўся і паехаў працаваць далёка на Поўнач. Прайшло колькі гадоў… Пацягнула Янку назад на радзіму. Дый могілкі блізкіх захацелася наведаць.
Прыехаў ён у родную вёску. У першую чаргу пайшоў на могілкі, а потым рашыў да школьнага сябра Міколы ў госьці завітаць. Селі сябры ў садзе пад яблыню ў цьвеце, выпілі па чарцы наліўкі й разгаварыліся. Даведаўся Янка, што Марыля нядаўна пахавала мужа. П’яны трапіў пад машыну й пакінуў жонку з дзьвюма дочкамі. Зашчаміла на сэрцы Янку. Як там яна адна зь дзеткамі? У сябра ўзяў адрас Марылі, і на наступны дзень стаяў Янка ля янай кватэры.
Дзьверы адчыніла жанчына ў чорнай хустцы, у якой ледзь можна было пазнаць тую красуню Марыльку. Бяда ж нікога ня красіць – ён гэта добра ведаў. У той вечар яны ўспомнілі родную вёску, бесклапотныя гады юнацтва, школьных сяброў, адышоўшых блізкіх. Марыля раптам адчула ў Янку блізкага чалавека, які ўсё разумее, зь якім ёй было спакойна й лёгка. Такое ж пачуцьце адчуў і ейны госьць.
Рэшту адпачынку Янка правёў з Марыляй і яе чароўнымі дачушкамі. Разам яны гулялі ў мескім парку, каталіся на атракцыёнах, частаваліся марозівам, хадзілі ў заапарк. Янку вярнулася пачуцьцё радасьці жыцьця. Але час імкліва ляцеў і надышоў час разьвітвацца. Янка паляцеў назад на Поўнач, узяўшы з Марылкі абяцаньне, што яна будзе адказваць на ягоныя лісты.
Мінуў год, і вось ён зноў стаяў на парозе знаёмае кватэры. З хваляваньнем Янка пазваніў у дзьверы. Пабачыўшы чаканага госьця, Марылька радаснака ўскрыкнула й кінулася да яго абдымацца.
Неўзабаве яны расьпісаліся. Янка вярнуўся на завод. Пасьля напружанага працоўнага дня ён сьпяшаўся ва ўтульную кватэру, дзе чакала яго каханая жонка. У замужжу Марылька памаладзела й пахарашэла. У ейных блакітных вачах, зноў як ў юнацтве, загулялі гарэзьлівыя аганькі. Праз год яна падарыла каханаму мужу сыноў-блязьнятаў, такіх жа рудавалосых і з рабяціньнем, як іхны бацька.
Ішоў час. Шматдзетная сям’я жыла шчасьліва. Для Янкі ўсе дзеці былі роднымі, і ён зрабіў усё каб яны ніколі ні ў чым ня мелі патрэбы. За гэта дзеці цанілі і паважалі яго. Жонку ён багоміў, а та ў падзяку дарыла яму сваё шчырае каханьне. „Мой Рыжык“ – так пяшчотна называла яна мужа ўсё доўгае, шчасьлівае, супольнае жыцьцё.