З самае раніцы ў кватэры Вольгі было шумна празь бясконцыя тэлефанаваньні й галасы гасьцей, што прыходзілі, і сьпяшаліся павіншаваць гаспадыню дому з падвойным сьвятам. Роўна 60 гадоў таму, у Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка, яна зьявілася на сьвет.
Усхваляванай юбілярцы дарылі падарункі й літаральна асыпалі кветкамі. Бясконцыя букеты зь вялічэзных руж, разнабарвавых хрызантэмаў, крохкіх туліпанаў, беласьнежных лілеяў напаўнялі дом непаўторным водарам сьвята.
Вольга з удзячнасьцю прымала віншаваньні й камплемэнты на свой адрас. У ейных незвычаных шэра-блакітных вачах гарэў гарэзьлівы, малады аганёк. Адкрытая, ветлівая ўсьмешка сьвяцілася на прывабным твары. Станістая, не па гадах малажавая, яна, здавалася, зьзяла ад шчасьця. І для гэтага была прычына! Бо, нягледзячы на жыцьцёвыя прыкрасьці, выхавала добрых сыноў, дала ім высокую адукацыю, ажаніла і ўжо стала бабуляй для чатырох чароўных унучатаў. Да таго ж зрабіла пасьпяховую кар’еру й, зарабіўшы прыстойную пэнсію, спакойна адыйшла ад працоўных справаў. Актыўнае жыцьцё „маладое“ пэнсіянэркі працягвалася ў выглядзе новых праектаў і плянаў. І адным зь іх быў юбілей.
Не шакадуючы грошай і сілаў рыхтавалася да знамянальнага дня. Адмовілася ад дапамогі дзяцей, сама рыхтавала праграму, заказала прадукты, колькі вечароў стаяла пры пліце, аздабляла кватэру. Цяпер клопаты засталіся ў мінулым і Вольга задаволеная й шчасьлівая, сядзела на чале сьвяточнага стала й назірала, як госьці смакуюць ейныя фірмавыя стравы. А гатавала яна ня горш за кухараў дарагіх рэстаранаў, дзе сыны зь нявесткамі настойвалі правесьці ўрачыстасьць. Але не ў ейным характары было ў чыжых сьценах сямейнае сьвята спраўляць.
Бяседа з кожнай хвілінай разгаралася ўсе мацней. Заздароўныя тосты гучалі адзін за адным. Зьвянелі крышталёвыях келіхі, захмялелыя госьці, перабіваючы адно аднаго, сыпалі жарты, сьпявалі вясёлыя бяседныя песьні.
Вось юбіляка кіўком галаваы дала знак запрошанаму баяністу, і тот грымнуў польку. Вольга ўстала з-за стала і, выстукваючы ў такт мэлёдыі абцасамі, выйшла на цэнтар пакою, запрашаючы гасьцей у кола. І панесьліся гарачыя скокі. Вырабліваючы нагамі мудрагелістыя крэндзеля, з запалам скакалі расчырванеўлыя госьці. Такой весялосьці Вольга не памятала ўжо даўно. Хіба што ў дзень ейнага вясельля.
Амаль 40 гадоў таму яна, калі была студэнткаю палітэхнічнага інстытуту, каля сталічнага Палацу спорту пазнаёмілася з будучым мужам. Напярэдадні мама падарыла ёй два запрашэньні на сьвяточны канцэрт, прысьвячаны 8 сакавіка. Запрашэньні былі на чатыры чалавекі, і сяброўка Зоя вызвалася сабраць адпаведную кампанію, запрасіўшы свайго жаніха Барыса зь сябрам. Барыс тады ад душы пастараўся – прывёў не аднаго сябра, а трох. Пабачыўшы іх, Воля разгубілася й ціха сказала: „А-а-а-а, білетаў на ўсіх ня хопіць!“. У адказ прыяцелі дружна расьсьмяяліся й падштурхнулі ўперад высокага, сьветлавалосага хлопца.
Кажуць што сваю палавінку адчуваеш зь першага погляду. Так адбылася й з Воляй. Ейнае сэрацайка зьбілася з рытму, калі на яе паглядзелі цёмна-карыя вочы прывабнага хлапчука. Расчырванелая ад хваляваньня, яна працягнула яму білет.
Іх перашае спатканьне адбылася наступным днём, увечары 8-га сакавіка, каля сталічнага Галоўпаштамту. У сьвяты транспарт хадзіў пагана, таму Воля спазьнілася амаль на гадзіну. Сяргей, так звалі новага знаёмага, нягледзячы на незвычайны, для пачатку вясны, моцны мароз, дачакаўся яе. Загадкава ўсьміхаючыся, з-пад крыса курткі дастаў невялічкі скрутак паперы, зь якога выглядвалі маленькія кулькі яе ўлюбёнае мімозы.
– Жоўтую галінку мімозы духмянай у твае нарадзіны, Воля, дару! – урачыстым голасам прамовіў Сяргей, працягваючы кветкі…
Ад нечаканасьці яна разгубілася. Адкуль Сяргей даведаўся пра нарадзіны? А потым здагадалася – Зоя пастаралася. Так сяброўка, сама таго ня ведаючы, падарыла Вользе каханьне па білеціку.
На пачатку новага году зладзілі вясельле. Шматлікая радня, сябры й суседзі некалькі дзён балявалі ў бацькоўскай кватэры. Да ахрыпласьці пяялі бяседныя песьні, а скакалі так, што сьцены ходырам хадзілі. А празь некалькі месяцаў, маладая сям’я паехала па разьмеркаваньні мужа на буйны машынабудаўнічы завод, дзе яны атрымалі пакой у інтэрнаце. Там зьявіліся на сьвет двайняты Віктусь і Янка. Жыльлёвае будаваньне на прадпрыемстве ішло хуткім тэмпам і празь некалькі гадоў яны сталі жыць у прасторнай кватэры. Пацекла сямейнае жыцьцё спакойна й мерна. Дзеці падрасталі, работа давала прыстойны даход. Як кажуць: „Жылі клапотаў ня ведалі“.
І раптам ў адзін момант усё абрынулася. Пасьля разволу Савецкага Саюзу завод скараціў вытворчасьць. Вольгу пакінулі працаваць у тэхналягічным аддзеле за мізэрную заплату, а Сяргея звольнілі, і былы галоўны інжынэр аказаўся на вуліцы. Працы па прафэсіі было знасьці немагчыма. Каб пракарміць сям’ю падпрацоўваў дзе давядзецца, нават піва на розьліў прадаваў. Перажываючы незапратабаванасьць, ён цяжка захварэў, перанёс складаную апэрацыю. Так Вользе прыйшлося стаць галоўнай карміцелькаю ў сям’і.
З раніцы да ночы яна круцілася, быццам вавёрка ў коле: дамовыя справы, дзеці, работа, а ўвечары бегла мыць посуд у дарагім рэстаране. Неўзабаве Вольга засталася бяз працы й, нічога ёй не заставалася, як стаць „чаўнаком“. Купляючы драбязу ў Польшчы, перапрадавала яе знаёмым, па прадпрыемствах, стаяла на вуліцы, расклаўшы тавары на зямлі. Забыўшыся на адпачынак і сон, маталася празь межы, надрываючы цяжкімі ношкамі рукі. На сям’ю часу страшэнна не хапала. Вярнуўшыся з выправы, стомленая й выматаная клалася ў сужэнскі ложак. Стасункі з мужам сапсаваліся, пачаліся сваркі. Трэба было прыслухацца да шматзначных намёкаў знаёмых, ды не да таго было. Зарабляла грошы, бо ў мужа мелася быць наступная апэрацыя. Прагнозы лекараў суцешалі – хвароба адступіла. Для замацаваньня выніку патрабавалася аднаўляльнае лячэньне, пажадана, у добрай санаторыі. І Вольга не раздумваючы, адправіла мужа ў найлепшую здраўніцу Крыму.
Месяц разлукі праляцеў незаўважна. Незадоўга да вяртаньня, у тэлефоннай размове, Сяргей папярэдзіў пра час прыбыцьця самалёту. А ў Вольгі, як на зло, намячалася чарговая выправа па тавар. Але нешта пайшло не за плянам і выезд адклалі. Радасная ад чаканьня сустрэчы, яна стаяла ў залі чаканьня аэрапорту. Вось дзьверы адчыніліся й сярод пасажыраў Вольга ўбачыла мужа. Загарэлы, памаладзелы ён углядаўся ў твары ў залі вітаньня. Раптам да яго падыйшла сыматычная, добра ўбраная маладая кабета. Какетліва ўсьміхаючыся, абняла, а затым узяла за руку й павяла да выхаду.
Сяргей, зацягнуты размовай, ня бачыў нічога наўкола. А жонка, бледная й разгубленая, ціха ішла за ягонаю сьпінаю. Вось парачка выйшла з будынку. Баючыся быць заўважанай, Вольга схавалася за найбліжэйшай калёнай.
Незнаёмка ж падвяла Сяргея да дарога легкавіка й, адкрыўшы дзьверы, села за руль. Сяргей па-гаспадарску пагрузіў цяжкую валізку ў багажнік і сеў на пасажырскае месца пры кабеце.
У той момант Вользе здалося, што сьвет перакуліўся. Крыўда сьціснула горла, хацелася выць, крычаць ад болю, які скуў душу, бегчы, але куды? Абы-куды, толькі ня бачыць яго, толькі ня бачыць. Да ночы блукала, як звар’яцелая, вуліцамі места. І толькі раптоўны халодны дождж прывёў Вольгу ў прытомнасьць. Быццам ачуўшыся ад цяжкага сну, нехаця пацягнулася ў бок дому.
Дзверы адчыніў Сяргей.
– Дзе ты ходзіш? Чаму дзяцей без нагляду пакінула! – скрозь зубы бурчаў ён.
– У аэрапорце, цябе сустракала, – крыва ўсьміхаючыся, адказала Вольга, падняўшы заплаканыя вочы. У мужа пераняло дыханьне. Ён уздрыгнуў і вінавата адвёў у бок напужаны погляд. Цяжка ступаючы, яна пайшла ў ванную. Зьняўшы мокрае адзеньне, доўга стаяла пад гарачым душам, цьвёрдаю вяхоткаю расьцірала аж да болю цела. Вада паступова супакоіла ўзбураныя нэрвы, думкі прыходзілі ў парадак.
У тую ноч яна спала ў дзіцячым пакоі. Раніцай муж спрабаваў вытлумачыцца, але сустрэўшы яе халодны позірк, замаўчаў. Без папрокаў і сьлёзаў, Вольга сабарала ўсе патрэбныя рэчы, з сынамі неўзабаве зьехала да бацькоў.
Развод аформілі скора, і пачалося новае жыцьцё ў родным месьце. Чароўным чынам усё ўстроілася ўдачна. Сябры дапамаглі знайсьці добрую працу, сыноў прынялі ў прэстыжную школу, а агульны з бацькамі сямейны бюджэт даваў магчымасьць жыць нябедна.
Ляцелі гады, мянялася дзяржава, а разам з тым і яе жыцьцё. Да 50 гадоў атрымала прыстойную пасаду, наладзіла патрэбныя сувязі, яе атачалі надзейныя сябры. Здавалася, усё складваецца доба. Але, хіба, можна сябе адчуваць шчасьлівай самотнымі начамі? Вядома, былі раманы, але блізкія кантакты з мужчынамі доўга не трывалі. Сэраца маўчала.
З плётак, ёй было вядома, што асабістае жыцьцё мужа таксама не склалася. Пасьля разводу, адразу зьехаў у асабняк новай жонкі. Але ні грошы, ні народжаны сын не змаглі замацаваць шлюб. Неўзабаве яны разышліся.
Неяк, шмат гадоў таму, сакавіцкім ранкам ў бацькоўскай кватэры азваўся настойлівы званок у дзьверы, і на парозе зьдзіўленная Вольга ўбачыла былога мужа з кветкай мімозы ў руках.
– Вось, прыехаў на сьвята да мамы, пагасьціць. Падумаў, трэба зайсьці да вас у госьці, сыноў павідаць. А гэта табе, твае ўлюбёныя! – сказаў Сярней і працягнуў разгубленай Вользе букет.
– З нарадзінамі і з 8 сакавіка! У дом хоць упусьціш? – вінавата гледзячы ёй у вочы, спытаў ён.
Вольга не пасьпела нічога адказаць. З пакаю выбеглі сыны, схапілі бацьку за рукі і павялі за сьвяточны стол. У той памятны дзень, як у былыя гады, яны зноў усёй сям’ёю пілі гарбату з тульскага самавару. Імянінніца дрыготкімі ад хваляваньня рукамі разьлівала пахкую гарбату і старалася ўнікаць пільнага погляду Сяргея. Дый ён быў разгублены. Ня могу знайсьці ніці для разгавору, праз гэта бацькі кпілі зь яго, а дзеці загадкава ўсьміхаліся. Час праляцеў непрыкметна. Бліжэй да поўначы Сяргей сабраўся ехаць у гатэль аэрапорту. На парозе запытальна паглядзеў на Вольгу. Яна маўчала. А потым ціха плакала пры акне, праводзячы поглядам знаёмую постаць, што зьнікала ў цемры ночы.
Наступныя нарадзіны ён прыслаў маляўнічую віншавальную тэлеграму. Пасьля чаго традыцыя працягвалася з году ў год. І сягоньня Вольга, як звычайна, чакала візыту паштара. Праз гучную музыку ледзь расчула кароткі званок. Перапрасіўшы гасьцей, Вольга выйшла ў калідор, адкрыла дзьверы. На парозе стаяў суседзкі хлапчук зь вялікаю галінаю мімозы ў руцэ.
– Вось, дзядзька перадаў! – пратараторыў ён і зьбег, пакінуўшы агаломшаную Вольгу разглядаць букет.
Безьліч маленькіх залацістых кветачак ігралі сярод ажурнага лісьця, напаўняючы кватэру водарам блізкае вясны. Вользе на момант падалося, што прастора навокал сьвяцілася сонечным сьвятлом. На сэрцы стала цёпла й радасна. Але хто ж прыслаў гэты цудоўны букет? Рапта ў памяці ўсплыла апошнаяя сустрэча зь Сяргеем. Сэрца ўсхвалявана забілася ў грудзёх.
– Прыехаў! Ён тут, недалёка! – абрадвалася Вольга. Сарваўшы зь вешалкі перашае паліто, што трапіла ў руку, выбегла па лесьвіцы, не чакаючы ліфту. Выскачыла з пад’езду, уважліва аглядзелася па баках. Пабачыўшы знаёмую постаць, кінулася наўздагон.
Зьдзіўленыя мінакі спыняліся, праважаючы позіркам незвычайную жанчыну, якая бегла ў туфлях па абледзянелым асфальце з букетам ў руцэ, апранутую ў паліто з чужога пляча. Але яна, не зьвяртала на іх ўвагі, колькі было сіл, імчала наперад. Вольга сьпяшалася, яшчэ троху і чалавек зьнікне за рогам дому. Баючыся згубіць яго з вачэй, крыкнула:
– Сярожа!
Постаць застыла, чалавек рэзка павярнуўся. Яна не памылілася, гэта быў Сяргей. Задыхаючыся яна падбегла да яго, ногі трэсьліся ад стомы. Колькі хвілін моўчкі разглядвала пастарэлы, але яшчэ прывабны, знаёмы да болю твар. Потым, какетліва ўсьміхаючыся, сказала:
– Рада бачыць цябе! Дзяуй за падарунак. А чаму не зайшоў на аганёк, кудысьці сьпяшаесься?
Сяргей троху зьбянтэжана адказаў,
– Ня тое, каб вельмі. Да адлёту самалёту яшчэ ёсьць час.
– Тады можа, зойдзеш… на кубачак гарбаты? – жартаўлівым тонам прапанавала Вольга.
Сяргей засьмяяўся ў адказ і, хітра прыжмурыў вочы, спытаў:
– Чаму толькі на адзін? Шчыра, у гэты сьвяточны дзень я разьлічваю на дабаўку!
– Дамовіліся! – усьміхнулася ў адказ Вольга й пайшла побач зь Сяргеем, асьцярожна прыціскаючы да сябе букет. Ейная галава круцілася ці то ад п’янлівага водару мімозы, ці то ад шчасьця.