Грунтоўная засьцярога

Ганну Сьцяпанаўну мучалі кашмары. У сьне яна бачыла абняты агнём лес. Языкі полымя, што пажыралі ўсё на сваім шляху, падступалі да яе з усіх бакоў. Смурод гару сковываў лёгкія, не даваў дыхаць. Яшчэ троху й агонь паглыне яе… Але раптоўны боль у далоні прымусіў яе прачнуцца. Каля ложку сядзела кошка Буся й, гледзячы на гаспадыню вялікімі зялёнымі вычыма, гучна мяўкала. Ганна Сьцяпанаўна раней бы пасварыла б яе, але сёньня нават была радая – страшны сон растаў…

– Ты чаго мяне кусаеш? – незадаволена прабурчэла Ганна Сьцяпанаўна, геледзячы на кошку. – Зьесьці нешта хочаш? Але ж цяпер толькі пятая раніцы!

Але ўсё ж такі ўстала, накінула на доўгую начную сарочку лёгкі халат і пайшла па корм на кухню. А што рабіць? Галодная кошка спаць ня дасьць – Ганна Сьцяпанаўна ведала Бусін шкодны характар.

Як і многія дамы ў пастарэлым узросьце, яна мела букет болек. Але больш за ўсё яе вымотвала гіпэртанія, ці як яе па-новаму называюць – гіпэртэнзія. Ад зьмены назвы, як кажуць, сымптомы не зьмяняюцца, пра што раптам напомніў ныючы боль у патыліцы й трапятаньне сэрца ў грудзях. Ды яшчэ й імгла ў вачах…

– Ну ўсё, гіпэртанічны крыз! – цяжка ўздахнуўшы, падумала Ганна Сьцяпанаўна і спалохана схапілася за сэрца. Рука мімаволі пацягнулася да таномэтру. Аднак прарэзьлівы званок ў дзьверы яе спыніў.

– Раньнія званкі не прадракаюць нічога добрага! – думала, не на жарты ўсхваляваная, жанчына, пайшла адчыняць дзьверы кватэры.

На парозе стаяў высокі чалавек у дзіўным спэцыяльным адзеньні з шаломам на галаве. З-за ягонай сьпіны выглядалі напалоханыя суседзі па калідоры. 

– Штосьці гарыць? – у адзін голас спыталі яны.

Ганна Сьцяпанаўна, разгубілася ад нечаканасьці і прамычала нешта няўцямнае ў адказ.

– Зразумеў! – сказаў няпрошаны госьць. Лёгкім рухам прыпадняў зьбянтэжаную гаспадыню кватэры й адставіў яе ў бок. Сам жа пасьпяшыў на кухную.

– Невялікае задымленьне ёсьць, але асяродак узгараньня ня тут! – хутка паведаміў ён камусьці па радыё і, прайшоўшы да ўсё яшчэ зьбянтэжанай Ганны Сьцяпанаўны, параіў ёй сабраць самае каштоўнае, найхутчэй выходзіць з кватэры.

На дрыгодкіх нагах яна адчыніла дзьверы ў пакой, у якой спаў ейны старэйшы ўнук, які прыехаў на некалькі дзён пагасьцяваць. Шум, які даносіўся з калідору, не патрывожыў маладога моцнага сну – бірушы ў вушшу надзейна засьцерагалі ня толькі ад бабінага храпеньня…

Пасьля неўцяўмных тлумачэньняў Ганны Сьцяпанаўны, унук імкліва ўскочыў з ложка й, як належыць нядаўна дэмабілізаванаму дэсантніку – хутка адзеўся.

– Трывога! Тэрмінова дэсантуемся! – даў ён каманду бабулі, пра што ў той жа момант пашкадаваў, перахапіўшы ейны погляд, якая спалохана глядзела ў акно дзявятага паверку. Жарт яго выяўна быў не да месца…

Празь некалькі хвілін з апошняга паверху, задымленай лесьвіцай, пачалі спускацца адзін за адным людзі. Наперадзе ў паласатым цельніку, шоў шыракапелчы высокі хлопец з лэптопам пад пахай. Сьледам чыкільгала пастарэлая, хударлявая жанчына ў халаце, з-пад якога выглядвала доўгая ночная сарочка. У руках яна трымала пакет лекаў і кошку, якая спужана мяўкала. Замыкала хаду зьбляднелая немаладая жанчына, якая прыціскала да грудзей дрыготкага мопса, і сьсівелы мужчына, які цягнуў на плячах вялікую гаспадарчую торбу.

Пажарнікі ў гэты час званілі ў кватэру, якая знаходзілася паверхам ніжэй. Адтуль высунуўся заспаны твар піякі Васіля. За ягонай сьпінай стаяла заслона з дыму…

А жыхары пад’езду працягвалі ціхамірна спаць. Для іх чэрвеньская раніца выходнага дня яшчэ не пачалася. Толькі некалькі спалоханых чалавек сядзелі на лаўцы ў двары ў той час, як пажарнікі разьбіраліся зь іх суседам.

Сітуацыя была тыповая… Пасьля чарговай папойкі Вісіль заснуў у ложку з цыгарэтаю ў руцэ, ад якой задыміўся матрац. Дым праз вэнтыляцыю пайшоў у кватэры паверхам вышэй, а потым і на калідор. Дзякуй Богу, усё абышлося без паважных наступстваў і скора пажарныя машыны зьехалі.

Наступнага дня ўнук замяніў старыя батарэйкі пажарнага апавяшчальніка й дадаткова паставіў аўтаномныя чуйнікі дыму і працёку газу.

– Ну, усё, бабуля! Цяпер ты пад грунтоўнай засьцярогай! – задаволена ўсьміхаючыся, сказаў ён.

– А гэта дакладна спрацуе? – спытала Ганна Сьцяпанаўна, недаверліва пацепваючы плячыма. – Хоць чаго хвалявацца – маю надзейную падстрахоўку!

І яна паглядзела на кошку, якая сядзела ў ейных ног.