Рэчаіснасьць жорсткая!

На востраве яны былі адны. Ён і дзяўчына яго мары…

Пышнагрудая багіня, зграбная, быццам лань, была прыгожая! Чорныя, як смоль, валасы віліся па плячах. Стомлена-пяшчотныя блакітныя вочы глядзелі заклікальна. Пухлыя ярка-чырвоныя губы праглі пацалунка.

—Ідзі сюды! — ахоплены жарсьцю, пракрычаў ён.

— Што ты равеш, стары? — пачуўся праз сон голас жонкі.

„Рэчаіснасьць жорсткая!“ — падумаў ён, расплюшчваючы вочы.