О, божухна, як жа ён яе любіў! Зь першае хвіліны той незабыўнае сустрэчы, ён зажадаў яе нястрымана й з жарсьцю. Яна апанавала ягоныя думкі й на век скарыла сэрца. Начамі, заплюшчваючы вочы, ён бачыў яе чароўныя, вабныя формы, што хвалявалі кроў. Ён жыў чаканьнем атрымаць яе. І вось мара спраўдзілася. Яна належыць цяпер толькі яму — імклівая, новая … Toyota Carina!