Цёмная ноч надзейна хавала яе. Яна ляцела амаль бязгучна на вабны пах крыві таго, хто ўдае зь сябе цара прыроды. Чалавек ціхамірна спаў, ня падазраючы аб наканаванай яму долі. Але тут непадзельна панавала толькі яна, і здабыча належала ёй за правам. У думках яна ўжо атрымлівала асалоду ад саланаватага смаку крыві…
Плясь, падзеньне…
— Праклятыя камары! — прабурчаў незадаволены голас.