Анёл-ахоўнік

Дзяўчына стаяла на высокай скале. Надолу шумела мора. Пад бурлівымі хвалямі ў халоднай глыбі, панавала ціша…

Мора клікала пакутную душу. „Я дам табе чаканы спакой!“ — чулася дзяўчыне ў шапаценьні хваляў. Яна падыйшла на самы край, як птушка ўзмахнула рукамі. Але струмень сустрэчнага ветру спыніў дзяўчыну. На дарозе ўстаў анёл-ахоўнік, адраджаючы яе да новага жыцьця!